Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы".
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў дэкрэт №3 "Аб змяненні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях размяшчэння (распаўсюджвання) рэкламы".
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Цяпер змест знешняй рэкламы, у тым ліку размяшчанай на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак узгаднення будзе вызначаць Савет Міністраў.
Дадзеныя меры дазволяць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неетычнай рэкламы.
Прадугледжаныя дэкрэтам новацыі не закрануць рэкламу, якая размяшчаецца на аўтамабілях і змяшчае выключна інфармацыю аб таварных знаках і знаках абслугоўвання, перавозках пасажыраў і грузаў, нумары тэлефона дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтага аўтамабіля.