5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі і ў цэлым сярод краін са сярэднім узроўнем даходаў па такім паказчыку, як доля сярэдняга класа ў агульнай колькасці насельніцтва. Такія даныя ўтрымліваюцца ў "Дакладзе аб эканоміцы Расіі", размешчаным на сайце Сусветнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Па разліках супрацоўнікаў Сусветнага банка, у Беларусі да сярэдняга класа можна аднесці 80% насельніцтва, прыкладна 18% грамадзян адносяцца да сацыяльна ўразлівай катэгорыі, каля 2% - да бедных.
Крайне бедных у краіне няма наогул. Для параўнання: у Таджыкістане і Арменіі на долю сярэдняга класа прыпадае 2-3% агульнай колькасці насельніцтва. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвае Польшчу (каля 50%), Расію, Латвію і Венгрыю, дзе сярэдняга класа крыху больш за 50%, Літву (каля 60%).
Згодна з вызначэннем Сусветнага банка, да сярэдняга класа адносіцца насельніцтва з узроўнем спажывання на душу насельніцтва не менш за $10 у дзень.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)