13 ліпеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі мінімальная заработная плата за чэрвень бягучага года індэксуецца на 34,3%, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі (май 2011 г.). Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Месячная мінімальная заработная плата (МЗП) за чэрвень складае Br577 тыс. 740, гадзінная мінімальная заработная плата - Br3 тыс. 400. З 1 студзеня бягучага года памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены пастановай урада ад 20 снежня 2010 года №1844, склаў Br460 тыс. Гэты нарматыў у красавіку (з улікам індэксацыі 9,3%) узрос да Br491 тыс. 920, у маі (з улікам 23,7%) - да Br541 тыс. 350. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы" памер МЗП, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.-0-

БЕЛТА