13 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі мінімальная заработная плата (МЗП) за кастрычнік бягучага года індэксуецца на 12,4%, як і ў папярэднім месяцы. Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за кастрычнік не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі (жнівень 2012 года), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Такім чынам, месячная мінімальная заработная плата за кастрычнік гэтага года складае Br1 млн. 109 тыс. 120, гадзінная мінімальная заработная плата - Br6 тыс. 580.
У міністэрстве падкрэслілі, што згодна з законам "Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы" памер МЗП, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з'яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.
З 1 студзеня бягучага года пастановай Савета Міністраў месячная мінімальная заработная плата была ўстаноўлена на ўзроўні Br1 млн., гадзінная мінімальная заработная плата - Br5 тыс.
БЕЛТА
У Беларусі мінімальная заработная плата за кастрычнік індэксуецца на 12,4%
13.11.20120 праглядаў