У Беларусі могуць адмяніць спіс забароненых для жанчын прафесій, якіх сёння 182, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю праграме "Нядзеля" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Вядома, гэты пералік скарачаецца. Але да гэтага спісу таксама трэба падысці з асэнсаваннем. Жанчыну не возьмуць у прафесію, толькі калі на гэтым прадпрыемстве гэтая прафесія сапраўды са шкоднымі ўмовамі працы. Калі атэстацыя працоўных месцаў пацвярджае, што гэта працоўнае месца не шкоднае і не небяспечнае для здароўя жанчыны, то, бясспрэчна, яе возьмуць у гэту прафесію", - сказала Ірына Касцевіч.
Паводле яе слоў, ёсць выпадкі, калі па спісе жанчына не можа працаваць па пэўнай прафесіі, але па факце гэта адбываецца, калі там забяспечаны бяспечныя ўмовы працы. У прыклад яна прывяла жанчын, якія працуюць кіроўцамі велікагрузных аўтамабіляў.
"Мы перш за ўсё працуем са скарачэннем шкодных і небяспечных умоў працы. Хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час прыйдзем да таго, што гэты пералік будзе адменены", - лічыць міністр.-0-