Паводле папярэдніх даных дэмаграфічнай статыстыкі, у Беларусі ў 2014 годзе на 1000 мужчын прыпадала 1150 жанчын, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле папярэдніх даных дэмаграфічнай статыстыкі, у Беларусі ў 2014 годзе на 1000 мужчын прыпадала 1150 жанчын, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі, як і ў свеце ў цэлым, штогод хлопчыкаў нараджаецца больш, чым дзяўчынак. На 1000 народжаных хлопчыкаў прыпадае 936 дзяўчынак.
На пачатак бягучага года колькасць мужчын склала 4 млн 409,5 тыс. чалавек, або 46,5% насельніцтва краіны. Тры чвэрці мужчынскага насельніцтва – гараджане.
Нягледзячы на тое, што колькасць жанчын перавышае колькасць мужчын, у ўзроставай групе да 34 гадоў назіраецца дэфіцыт нявест.
У 2014 годзе ў шлюб уступілі 83,9 тыс. мужчын. Мужчыны аддаюць перавагу ствараць сем'і ва ўзросце 25-29 гадоў (32,6% шлюбаў) і 20-24 гадоў (26,2%). Пры гэтым упершыню стварылі сем'і 61 тыс. мужчын, з іх 610 мужчын ва ўзросце старэйшыя за 50 гадоў.
Сярэдні ўзрост жаніха пры ўступленні ў першы шлюб у 2014 годзе склаў 27,4 года, у паўторны шлюб - 40,6 года. Для параўнання: у 2010 годзе сярэдні ўзрост жаніха пры ўступленні ў першы шлюб складаў 26,5 года, у паўторны шлюб - 40,1 года.