У Беларусі, паводле папярэдніх даных, на пачатак 2016 года колькасць жанчын склала 5,1 млн, або 53,5% агульнай колькасці насельніцтва рэспублікі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У гарадах і пасёлкам гарадскога тыпу пражывае большасць жанчын (78,2%) - 3 млн 969,3 тыс. чалавек, у сельскіх населеных пунктах - кожная пятая жыхарка рэспублікі - 1 млн 108,3 тыс. чалавек.
Па ацэнцы Нацыянальнага статзбору, у сярэднім па рэспубліцы на 1000 жанчын прыпадае 871 мужчына.
Сярэдні ўзрост жанчын - 42,4 года, прычым сярэдні ўзрост гараджанак - 40,9 года, вяскоўцаў - 47,7 года. Павялічваецца чаканая працягласць жыцця жанчын: у 2010 годзе гэты паказчык быў 76,5 года, у 2014-м - 78,4 года.
Статыстычны агляд падрыхтаваны Белстатам да Міжнароднага жаночага дня, які адзначаецца штогод 8 сакавіка. Гэты дзень з'яўляецца адным з самых папулярных і шырока адзначаемых святаў.