14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2013 годзе будзе ўведзена 1 830 жылых дамоў (кватэр) для работнікаў сельгасарганізацый, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама для супрацоўнікаў сацыяльна-культурнай сферы ў сельскай мясцовасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 лістапада 2012 года №1023, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У Мінскай вобласці намечана ўвесці 450 жылых дамоў (кватэр), Гомельскай - 430, Брэсцкай - 270, Гродзенскай - 290, Віцебскай - 140, Магілёўскай - 250. Агульная плошча гэтага жылля складзе 141,2 тыс. кв. м.
Фінансаванне будаўніцтва (рэканструкцыі) прадугледжана ў памеры Br957,9 млрд., з іх Br905,8 млрд. складуць льготныя крэдытныя рэсурсы ААТ "Белаграпрамбанк", Br22,7 млрд. - уласныя сродкі сельгасарганізацый, Br29,4 млрд. - сродкі мясцовых бюджэтаў.-0-
БЕЛТА
У Беларусі на вёсцы ў 2013 годзе для тых, хто мае патрэбу, будзе ўведзена 141,2 тыс.кв.м жылля
14.11.20120 праглядаў