У Беларусі на вакзалах будуць праводзіцца спецыяльныя маніторынгі ўязнога і ўнутранага турызму. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму №4 ад 24 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі на вакзалах будуць праводзіцца спецыяльныя маніторынгі уязнога і ўнутранага турызму. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства спорту і турызму №4 ад 24 студзеня 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Калі раней такія маніторынгі праходзілі ў гасцініцах, то цяпер іх будуць праводзіць і на аб'ектах транспартнай інфраструктуры, на якіх ажыццяўляецца адпраўка, прыём пасажыраў.
Падобныя даследаванні праводзяцца для атрымання дадзеных аб колькасці рэспандэнтаў і аб'ёме грашовых сродкаў, выдаткаваных імі ў Беларусі. Удзел у маніторынгу добраахвотны і ананімны. Турысты самастойна запаўняюць спецыяльныя анкеты.
На вакзалах і іншых аб'ектах, якія прымаюць і адпраўляюць пасажыраў, маніторынгі будуць праводзіць раз на год на працягу пяці дзён трэцяга месяца трэцяга квартала. У гасцініцах - раз на квартал. Канкрэтныя тэрміны даследаванняў вызначаюцца Міністэрствам спорту і турызму па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі, іншымі зацікаўленымі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.