24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Яўка выбаршчыкаў на выбарах мясцовых Саветаў, паводле даных на 20.00, склала каля 77,27%. Да гэтага часу прагаласавалі 5 млн 385 тыс. 922 грамадзяніна, паведамілі БЕЛТА ў ЦВК Беларусі.
Яўка выбаршчыкаў у Брэсцкай вобласці склала 80%, Віцебскай - 82,29%, Гомельскай - 80,83%, Гродзенскай - 79,96%, Мінскай - 80,74%, Магілёўскай вобласці - 80,95%, у горадзе Мінску - 61,61%.
Галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў завершана - у 20.00 зачыніліся ўсе 6 тыс. 169 выбарчых участкаў. Участковыя камісіі прыступілі да падліку галасоў. Падвесці папярэднія вынікі плануецца ў ноч з нядзелі на панядзелак, 24 сакавіка.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)