Часовыя меры абмежавальнага характару ўведзены практычна паўсюдна.
Прычына – трэці клас пажарнай небяспекі.
За мінулыя выхадныя ў лясным фондзе Мінлясгаса зафіксавана 5 узгаранняў на плошчы 3,9 га. Усяго з пачатку года адбылося ўжо 30 лясных пажараў і ўзгаранняў на плошчы 10,4 га.
Пры абмежаваннях на наведванне лясоў, як правіла, забаронены ўезд у лясны фонд на асабістым транспарце. Для пешых шпацыраў лясы застаюцца даступнымі.
Да ўвагі грамадзян!!!
У сувязі з усталяваным 3 класам пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я, з 23 сакавіка 2026 года ўведзена абмежаванне для наведвання лясоў грамадзянамі на тэрыторыі Лепельскага раёна.
А гэта значыць, знаходжанне грамадзян у лесе дазволена з поўным выкананнем правілаў пажарнай бяспекі ў лесе (забаронена распальваць вогнішчы, паліць і інш.) Таксама забаронены ўезд аўтатранспарту на тэрыторыю ляснога фонду