У Беларусі 11 верасня пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі 11 верасня пачынаецца перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды, паведамляе БЕЛТА.

Напярэдадні Цэнтрвыбаркам прыняў рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатамі чатырох прэтэндэнтаў на пасаду Прэзідэнта - Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч, Аляксандра Лукашэнкі і Мікалая Улаховіча. Выдадзены адпаведныя пасведчанні.

Беларускае заканадаўства забараняе агітацыю, накіраваную на байкот або зрыў выбараў - агітаваць можна за ўдзел у выбарах або за канкрэтных кандыдатаў. Агітацыя, накіраваная на байкот, з'яўляецца незаконнай і можа карацца адміністрацыйнай адказнасцю.

Для таго, каб звярнуцца да выбаршчыкаў, кожны кандыдат мае права на два бясплатныя выступленні ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" і на два бясплатныя выступленні ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Працягласць аднаго выступлення не можа перавышаць 30 хвілін.

Як стала вядома па выніках жараб'ёўкі, Сяргей Гайдукевіч выступіць на тэлебачанні 15 верасня і 25 верасня; на радыё - 23 верасня (6.10 - 6.40) і 30 верасня (6.10 - 6.40). Таццяна Караткевіч выступіць на тэлебачанні 17 верасня і 24 верасня; на радыё - 25 верасня (6.10 - 6.40) і 2 кастрычніка (6.40 - 7.10). Аляксандр Лукашэнка атрымаў час для выступлення на тэлебачанні 16 верасня і 23 верасня; на радыё - 23 верасня (6.40 - 7.10) і 30 верасня (6.40 - 7.10). Мікалай Улаховіч выступіць на тэлебачанні 18 верасня і 22 верасня; на радыё яму будзе выдзелены час 25 верасня (6.40 -7.10) і 2 кастрычніка (6.10 - 6.40).

Тэледэбаты пройдуць на тэлеканале "Беларусь 1" 3 кастрычніка, пачатак - у 17.00. Для гэтага адводзіцца 60 хвілін эфірнага часу. Кандыдат, які жадае ўдзельнічаць у тэледэбатах, не пазней 18 верасня павінен падаць у Белтэлерадыёкампанію пісьмовую заяву. Пры гэтым можна ўпаўнаважыць для ўдзелу ў тэледэбатах давераную асобу.