У Беларусі ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалочана 8,8 млн т збожжа (з улікам грэчкі і проса). У тым ліку намалот сельгаспрадпрыемстваў склаў 8,62 млн т. Пра гэта сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

У Мінскай вобласці намалацілі 2 млн 191 тыс. т збожжа, у Гродзенскай - 1 млн 717,4 тыс. т, у Брэсцкай - 1 млн 428,4 тыс. т. На палях Віцебскай вобласці сабралі 1 млн 362,9 тыс. т збожжа, у Магілёўскім рэгіёне - 1 млн 116,5 тыс. т, у Гомельскім - 984,4 тыс. т.
Паводле даных Мінсельгасхарча, сельгаспрадпрыемствам засталося ўбраць збожжавыя і зернебабовыя толькі з 0,3% плошчаў.
Што ж тычыцца грэчкі, то па стане на 28 жніўня заданне па яе ўборцы выканана на 27% (убрана 3,38 тыс. га з 12,41 тыс. га), намалочана пры гэтым 4,25 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне складае 12,6 ц/га, што некалькі ніжэй за леташні ўзровень (14,8 ц/га).
Проса аграрыям трэба ўбраць яшчэ з 3,1 тыс. га (або 58,9% плошчаў). На сённяшні дзень намалочана 4,47 тыс. т проса. У сярэднім з 1 га убіраецца 20,7 ц, што на 0,1 ц больш, чым у мінулым годзе.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)