У Беларусі навучыліся вырошчваць штучную скуру. Такію інфармацыю агучылі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі навучыліся вырошчваць штучную скуру. Такію інфармацыю агучылі ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.
Асновай новага метаду становяцца клеткі самога пацыента. Вучоныя ўжо распрацавалі праект стварэння так званай штучнай скуры, зараз ён на дзяржаўнай экспертызе.
Па словах акадэміка НАН Беларусі Ігара Валатоўскага, задача тэхналогіі - аднавіць цэласнасць скурнага покрыва. Вылучаюцца клеткі, якія называюцца фібрабластамі, затым іх змешваюць з носьбітам і накладваюць на апёкавую паверхню. "Эфект вельмі добры: былі апісаны выпадкі, калі ў людзей да 90% паверхні скуры было паражана - іх ратавалі дзякуючы гэтым клетачным тэхналогіям", - сказаў ён.
Укараніць тэхналогію, па словах экспертаў, удасца на працягу двух гадоў. Гэта значна палегчыць працу ўрачоў і дапаможа пазмагацца за жыцці пацыентаў нават у самых складаных выпадках.