17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не павінна быць ні рэзкага росту цэн, ні рэзкага павышэння заработнай платы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт нагадаў, што пенсіі па яго рашэнні ў чэрвені ўжо павысілі. Будуць павышаны пенсіі ў жніўні, затым восенню "яшчэ раз пенсіі паднімем, будзе магчымасць, у гэтым годзе яшчэ раз праіндэксуем", сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Мы выведзем пенсіянераў, студэнтаў, дзяржаўны сектар прыкладна на той жа ўзровень, што і быў да гэтага ажыятажу, выведзем, таму пра запас нічога не закупляйце", - сказаў ён.
Што тычыцца прадпрыемстваў, то яны таксама павінны стрымана павышаць зарплату. Як не павінна быць рэзкага росту цэн, так не павінна быць і рэзкага росту зарплат. "Калі толькі мы зараз пачнем шалёнымі тэмпамі павышаць зарплату, чакайце новай хвалі інфляцыі", - папярэдзіў Прэзідэнт. Гэта можа прывесці да таго, што адразу ж падымуцца цэны. Таму павышаць зарплаты трэба паступова, што цяпер і робіцца ў дзяржаўным сектары. І прыватнаму сектару на гэта таксама трэба арыентавацца. "І мы спакойна на працягу некалькіх месяцаў пры адсутнасці гэтага ажыятажу і гвалту вырулім на тую вышыню, на якой мы павінны знаходзіцца, для таго, каб спакойна будаваць сваё жыццё, гэта самае галоўнае", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Да таго ж глебы для ажыятажу зараз няма, цэны і так высокія, лічыць ён.
Кіраўнік дзяржавы параіў тым, хто крытыкуе ўладу за сітуацыю, што склалася, выступаць з прапановамі. "Крытыкуеце? Прапануйце!", - заклікаў ён. Усе шляхі выхаду з гэтай сітуацыі вядомыя, у свеце іх было нямала, лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Нам трэба выбраць адзін з іх і прыстасаваць да яго краіну, - лічыць Прэзідэнт. - Абсалютна аднолькавых шляхоў не бывае. Толькі дурань можа ісці тым шляхам, якім ішлі калісьці Расія, яшчэ нейкія дзяржавы. Мы павінны, зыходзячы з нашага курса, зыходзячы з нашай палітыкі, зыходзячы з патрабаванняў нашага народа, прыстасаваць той ці іншы шлях".
Па словах Прэзідэнта, краіна выбрала шлях спакойнага выхаду з гэтай сітуацыі. Пасля першага паўгоддзя, калі будуць статыстычныя вынікі, "мы яшчэ хутчэй пойдзем", упэўнены Аляксандр Лукашэнка.-0-
БЕЛТА
У Беларусі не павінна быць ні рэзкага росту цэн, ні рэзкага павышэння заработнай платы - А.Лукашэнка
17.6.20110 праглядаў