5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не абмяжоўваецца доступ грамадзян да інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку замежных. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца некаторымі СМІ і інтэрнэт-рэсурсамі, аб увядзенні адказнасці за наведванне замежных сайтаў не адпавядае рэчаіснасці. Пра гэта заявілі карэспандэнту БЕЛТА ў Аператыўна-аналітычным цэнтры (ААЦ) пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Тут растлумачылі, што ўвядзенне з 6 студзеня 2012 года адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў па выкарыстанні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт (арт.22.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) накіравана на рэалізацыю патрабаванняў Указа № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт" ад 1 лютага 2010 года. Змены прызваны стварыць спрыяльныя ўмовы для беларускіх суб'ектаў гаспадарання, забяспечыць празрыстасць інтэрнэт-гандлю, абараніць інтарэсы беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў ад забароненай да распаўсюджвання заканадаўствам інфармацыі (гандлю людзьмі, парнаграфічных матэрыялаў, прапаганды гвалту, жорсткасці і г.п.), стварыць умовы для абароны гонару і годнасці.
"Заканадаўства не перашкаджае дзейнасці беларускіх суб'ектаў гаспадарання па рэалізацыі тавараў, выкананні работ і аказанні паслуг за межамі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем замежных інтэрнэт-рэсурсаў", - падкрэслілі ў ААЦ.
Да адміністрацыйнай адказнасці, удакладнілі ў ААЦ, могуць прыцягвацца толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі Рэспублікі Беларусь за ажыццяўленне на яе тэрыторыі дзейнасці па рэалізацыі тавараў, выкананні работ і аказанні паслуг з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных за межамі нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт.-0-
БЕЛТА
У Беларусі не абмяжоўваецца доступ грамадзян да інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку замежных - ААЦ
5.1.20120 праглядаў