23 ліпеня, Гродна /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У цяперашні час неабходна мабілізаваць усе рэсурсы для ўборкі кукурузы. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Гродне падчас абмеркавання ўборачнай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Нам трэба зараз мабілізаваць усё для ўборкі кукурузы, зараз трэба думаць аб другой хвалі ўборкі. Я бачу, што збожжавыя (ка‌ласавыя) мы ўбяром, і цяпер самае галоўнае ўбраць кукурузу, якая дасць прыкметны прырост", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Як далажыў Прэзідэнту міністр сельскай гаспадаркі і харчавання краіны Міхаіл Русы, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па рэспубліцы ў цяперашні час складае каля 31,1 ц/га. У сваю чаргу ў Гродзенскай вобласці ўраджайнасць складае 42,2 ц/га. Уборка актыўна праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны, штодня ўбіраецца каля 5% плошчаў. Як адзначыў Міхаіл Русы, чакаецца, што да заўтрашняга дня аграрыі рэспублікі выйдуць на намалот 2 млн. т збожжа. Усяго ж плануецца намалаціць больш за 8 млн. т збожжавых (ка‌ласавых).

БЕЛТА