26 кастрычніка, Навалукомы /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. У Беларусі неабходна асвойваць вытворчасць танных будаўнічых матэрыялаў. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Аляксандр Якабсон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Аляксандра Якабсона, змяншэнне кошту будаўніцтва жылля шмат у чым залежыць ад кошту будматэрыялаў. "Мы не можам сабе дазволіць дарагія будматэрыялы, таму трэба асвойваць новыя тэхналогіі", - канстатаваў ён.
Навалукомскі завод керамзітавага друга з'яўляецца прыкладам прадпрыемства, якое асвойвае выпуск новых вырабаў з мясцовай сыравіны, укараняе еўрапейскія тэхналогіі і пры гэтым працуе над павелічэннем вытворчасці і змяншэннем кошту канчатковага прадукту, адзначыў старшыня КДК.
Цяпер ААТ "Завод керамзітавага друга г.Навалукомы" прыступае да рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па выпуску керамзітабетонных цеплазберагальных блокаў. Тэхналогія будаўніцтва з такіх матэрыялаў шырока распаўсюджана ў скандынаўскіх краінах, у Беларусі яны яшчэ з'яўляюцца навінкай.-0-
БЕЛТА
У Беларусі неабходна асвойваць вытворчасць танных будматэрыялаў - А.Якабсан
26.10.20110 праглядаў