У Беларусі стаіць задача ў найбліжэйшай перспектыве паўторна забалаціць каля 138 тыс. га выпрацаваных і асушаных тарфянікаў. Такію інфармацыю агучыў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык пры падвядзенні вынікаў рэалізацыі другой фазы праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За 15 гадоў у Беларусі паўторна забалочана і ўключана ў экасістэмы 67 тыс. га. Гэтая праца актывізавалася ў апошнія 3-4 гады. У найбліжэйшай перспектыве нам неабходна зрабіць каля 138 тыс. га. Гэта дазволіць змяніць часткова на нашай тэрыторыі негатыўныя працэсы", - сказаў Андрэй Худык.
"Дастаткова сказаць, што 1 га забалочаных тэрыторый у Беларусі прадухіляе траплянне 11 т вуглякіслага газу ў атмасфернае паветра", - удакладніў ён.
Міністр дадаў, што ёсць планы ў тым ліку забалаціць каля 7 тыс. га ў Палескім радыяцыйным запаведніку.
Па словах Андрэя Худыка, работы па паўторным забалачванні выпрацаваных і асушаных тарфянікаў вядуцца ў супрацоўніцтве з міжнароднымі экалагічнымі фондамі. Ён таксама падкрэсліў, што ў краіне створана нарматыўна-прававая база для таго, каб аднаўляць экасістэмы.
Кажучы пра кліматычны аспект, міністр нагадаў, што балоты з'яўляюцца лёгкімі планеты. І паглынаючы вуглякіслы газ і вылучаючы кісларод, яны выконваюць важную ролю па мінімізацыі негатыўных працэсаў у змяненні клімату, прыродных і надворных з'яў.