16 сакавіка, Мінск /Кацярына Нячаева - БелаПАН/. У Беларусі няма планаў па скарачэнні бюджэтных выдаткаў на сацыяльную сферу. Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелаПАН.
Каментуючы з'яўленыя апошнім часам у некаторых СМІ чуткі аб тым, што дзяржава будзе нібыта павялічваць падтрымку рэальнага сектара эканомікі за кошт скарачэння выдаткаў на сацыяльную сферу, Уладзімір Андрэйчанка сказаў, што "размовы такія чуў", але лічыць іх "проста домысламі". "Ніякага ўрэзання бюджэтнай сферы не будзе", - запэўніў ён, падкрэсліўшы, што бюджэтам на гэты год прадугледжаны рост выдаткаў на бюджэтную сферу на 35%.
На думку Уладзіміра Андрэйчанкі, усім жыхарам Беларусі варта правільна расцэньваць асаблівую ўвагу, якую дзяржава апошнім часам надае тэме падтрымкі рэальнага сектара эканомікі, мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Спікер перакананы, што такая падтрымка неабходная. "Калі не будзем развіваць вытворчасць, ісці па інавацыйным шляху развіцця... Без гэтага немагчыма падняць на больш высокі ўзровень сацыяльную сферу. Сёння ў вырабляемай прадукцыі вялікую ўдзельную вагу займаюць сыравіна, матэрыялы, а нам трэба, каб была вялікая ўдзельная вага інтэлекту, ведаў", - канстатаваў старшыня Палаты прадстаўнікоў.-0-
БелаПАН
У Беларусі няма планаў па скарачэнні бюджэтных выдаткаў на сацыяльную сферу - У.Андрэйчанка
16.3.20110 праглядаў