26 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі абавязковы продаж валютнай выручкі прадоўжыцца да 1 студзеня 2017 года. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі, старшыня Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Рэспубліка Беларусь атрымае адтэрміноўку па ўвядзенні некаторых палажэнняў дагавора, падкрэсліў віцэ-прэм'ер.
"Што тычыцца абавязковага продажу валютнай выручкі, то ад яе будзем сыходзіць не раней за 1 студзеня 2017 года, - адзначыў Сяргей Румас. - Што тычыцца лібералізацыі аперацый капітальнага характару, то, хутчэй за ўсё, мараторый для Рэспублікі Беларусь будзе працягнуты да 1 студзеня 2015 года".-0-
БЕЛТА
У Беларусі абавязковы продаж валютнай выручкі працягнецца да 1 студзеня 2017 года - С.Румас
26.1.20120 праглядаў