У Беларусі абвешчаны рэспубліканскі фотаконкурс "Хачу такім быць у старасці", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў".
У Беларусі абвешчаны рэспубліканскі фотаконкурс "Хачу такім быць у старасці", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ГА "Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў".
У сакавіку бягучага года ў ходзе праекта "Універсітэт трэцяга ўзросту: новыя шансы для сацыяльнага ўключэння" жыхарам Мінска прапанавалі ўзяць у рукі фотаапарат і захаваць актыўных пенсіянераў. На адрас арганізатараў паступіла шмат заявак з просьбай пашырыць конкурс да маштабаў рэспублікі. Яны пагадзіліся, бо яркія, няўнылыя і цікавыя людзі паважанага ўзросту жывуць і ў абласных, раённых цэнтрах, і ў маленькіх вёсачках.
Да ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца жыхары Беларусі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Ім прапануюць даслаць фотаздымкі на такія тэмы, як "Партрэт пажылога чалавека", "Сямейная фатаграфія", "Адзін дзень з жыцця…", "Апаленыя вайной" і "Хачу такім быць у старасці". Працы прымаюцца да 25 мая (ад кожнага ўдзельніка прымаецца не больш за тры).
Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ў чэрвені на вечары выпускнікоў Мінскага гарадскога ўніверсітэта трэцяга ўзросту.
Фотаконкурс "Хачу такім быць у старасці" праводзіцца пры падтрымцы МГА "Узаемаразуменне" ў ходзе міжнароднай праграмы па рабоце з пажылымі людзьмі "Месца сустрэчы - дыялог", нямецкага фонду "Памяць, адказнасць і будучыня".
Навіны Беларусі (БЕЛТА)