15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў многіх раёнах Беларусі абвешчана штармавое папярэджанне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. Паводле інфармацыі метэаролагаў, да канца дня на большай частцы краіны, Мінскай вобласці і ў Мінску чакаюцца навальніцы. У МНС у сувязі з неспрыяльным надвор'ем заклікаюць не ставіцца да навальніцы з пагардай і не быць занадта самаўпэўнымі перад стыхіяй. Заўсёды застаюцца актуальнымі рэкамендацыі зачыняць вокны, не карыстацца электрапрыборамі, на вуліцы не шукаць абароны пад дрэвамі ці лініямі электраперадач. Падчас навальніцы катэгарычна забаронена купацца і лепш адысці далей ад вадаёма. Аўтамабілістам не варта запраўляць машыну падчас навальніцы, а непагадзь лепш перайсці ў салоне.-0-

БЕЛТА