У Беларусі абноўлены пералік лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
У Беларусі абноўлены пералік лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Беларусі.
Пералік устаноўлены пастановай Мінздава №92 ад 10 снежня 2018 года. У ім больш за 240 найменняў лекавых прэпаратаў.
Для стрававальнага тракту і абмену рэчываў, у прыватнасці, прадугледжаны прэпараты "Амепразол", "Дротаверын", "Спазматон", "Ніфуроксазід", "Лаперамід", для сардэчна-сасудзістай сістэмы - "Гліцэрыл трынітрат", "Валідол", "Фурасемід", "Гепарын", касцёва-цягліцавай - "Глюказамін", "Ібупрафен", "Німесулід", "Кетаролак", нервовай сістэмы - "Лідокаін", "Ангрыמאкс", "Парацэтамол", "Цытрамон-Барымед", "Вінпацэцін", "Пірацэтам", "Гліцын".
Сярод дэрматалагічных сродкаў пазначаюцца "Міканазол", "Ністацін", "Метылурацыл", сродкаў для лячэння захворванняў органаў пачуццяў - кроплі вочныя "Левафлаксацын", "Дыклафенак", "Сляза штучная", супрацьпухлінных і імунамадулюючых - "Інтэрферон альфа-2b". Што тычыцца прэпаратаў для дыхальнай сістэмы, гаворка ідзе, у прыватнасці, аб леках "Аксіметазолін", "Рынацыл", "Амброксол", "Ларатадзін".
Дакумент уступае ў сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.
Пастанова Мінздава №84 ад 28 жніўня 2017 года "Аб устанаўленні пераліку лекавых сродкаў беларускай (расійскай) вытворчасці, абавязковых для наяўнасці ў аптэках усіх форм уласнасці, якія ажыццяўляюць раздробны продаж лекавых сродкаў" прызнана страціўшай сілу.