У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.
Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 4 студзеня 2018 года №1/1. Змяненні закранулі як парадак выдачы дакументаў, што сведчаць аб часовай непрацаздольнасці грамадзян (лістка непрацаздольнасці і даведкі аб часовай непрацаздольнасці), так і парадак афармлення гэтых дакументаў з улікам практыкі прымянення.
Наваўвядзенні плануюцца з 31 студзеня 2019 года.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), вырабленыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, з'яўляюцца сапраўднымі да іх поўнага выкарыстання.