На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 16.09.2020, які карэктуе прававое рэгуляванне ў сферы палявання.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны тэкст указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 345 ад 16.09.2020, які карэктуе прававое рэгуляванне ў сферы палявання. Асноўныя яго палажэнні ўступяць у сілу з 1 студзеня 2021 года. З гэтага часу Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання будуць падзелены на два самастойныя прававыя акты: Правілы палявання (для паляўнічых) і Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі (для работнікаў паляўнічых гаспадарак).

У цэлым змены накіраваны на паляпшэнне ўмоў і павышэнне даступнасці палявання. Паляўнічым можна будзе стаць ужо з 16 гадоў, пры гэтым да 18-ці паляваць давядзецца толькі безружэйным спосабам.

Тэрмін дзеяння дазволу на нашэнне і захоўванне паляўнічай зброі павялічыцца да 5 гадоў (раней – 3 гады), таксама да 5 гадоў павялічыцца тэрмін дзеяння медыцынскай даведкі для атрымання і падаўжэння гэтага дазволу (раней – 1 год).

У сувязі з з'яўленнем доступу да электронных баз даных будзе скасавана картка ўліку парушэнняў да дзярждакумента на права палявання, а рэгістрацыйныя дакументы на паляўнічых сабак і лоўчых птушак выключаць са спісу дакументаў, якія паляўнічы абавязаны мець пры сабе.

Паляўнічыя гаспадаркі павінны будуць вылучаць у якасці агульнадаступных паляўнічых угоддзяў не менш за 30% сваёй тэрыторыі. Усіх паляўнічых карыстальнікаў абавяжуць прадугледзець магчымасць рэалізацыі паляўнічых пуцёвак праз інтэрнэт.

Азнаёміцца з тэкстам правілаў можна тут.