У Беларусі абмяркоўваецца стварэнне рыбапітомніка па вырошчванні малявак ласося. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Ігар Качаноўскі перад пачаткам прэзентацыі абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і сайта па механізме пасрэдніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы хочам аднавіць знікаючыя віды, напрыклад, ласося. Гэты від у нас водзіцца толькі ў рацэ Вілія ў раёне Астраўца. Ёсць думка стварыць рыбапітомнік, як гэта зрабілі літоўцы, па вырошчванні малявак і зарыбляць ім рыбалоўныя ўгоддзі", - адзначыў Ігар Качаноўскі.
Таксама ён растлумачыў, што гэтае пытанне прапрацоўваецца з БТГА. "Размова ідзе пра тое, каб усяляць у рыбалоўныя ўгоддзі каштоўныя віды рыб. Ёсць шмат такіх відаў, якія мы зараз губляем і па колькасці, і па відавым складзе", - канстатаваў намеснік міністра.
Акрамя таго, у Беларусі плануецца будаўніцтва цэнтра па развядзенні птушак сямейства цецяруковых. "Тут мы збіраемся прыцягваць і бюджэтныя грошы, і сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі", - паведаміў Ігар Качаноўскі.
Прэзентацыя абноўленай Стратэгіі па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці і сайта па механізме пасрэдніцтва прайшла сёння ў Мінску. Удзел у ёй прынялі больш за 50 прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, СМІ. "Сёння мы хочам яшчэ раз прадставіць абноўленую Стратэгію па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці. Да гэтай стратэгіі распрацаваны вельмі канкрэтны план мерапрыемстваў з 2016-га па 2020 год, пазначаны выканаўцы кожнага з іх. Усяго гэтых мерапрыемстваў семдзесят. Мы пастараліся зрабіць гэты план такім, каб гэта было не проста разважанне аб тым, што мы любім прыроду і за яе перажываем", - рэзюмаваў Ігар Качаноўскі. Ён падкрэсліў, што Стратэгія была прыведзена ў адпаведнасць з міжнароднымі нормамі.