У Беларусі абмежавана купанне на вадаёмах 23 зон адпачынку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 15 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гаворка ідзе пра сажалку Бахонава ў Лунінцы, у Гомельскай - пра пляж на возеры Камарына і пляж на Дняпры ў Рагачове, левабярэжжа Прыпяці ад аўтамабільнага моста да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры. Абмежаванні датычацца сажалкі каля вёскі Сухаўляны у Гродзенскім раёне, сажалкі па праспекце Незалежнасці ў Слоніме, пляжу на вадасховішчы Солігорскае ў Салігорску, вадасховішча Руднянскае ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна. У Мінску аналагічныя меры прыняты адносна пляжу № 2 Цнянскага вадасховішча, пляжу № 2 вадасховішча Дразды, а ў Магілёўскай вобласці - Грабенёўскага возера, гарадскога пляжу на Дняпры ў Магілёве, возера Селішча ў Кіраўску, пляжу на Вільчыцкім вадасховішчы і пляжу на Дняпры каля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна.

Купанне дзяцей абмежавана ў 8 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта датычыцца возера Мядзянскае Брэсцкага раёна, у Гомельскай вобласці - пляжаў "Каскад 1", "Каскад 2" у Гомелі. Таксама абмежавана купанне дзяцей на рацэ Нёман на ўсіх трох пляжах у Гродне - у лесапаркавых зонах урочышча "Ласосна" і урочышча "Пышкі", на пляжы "Цэнтральны". У Мінскай вобласці - гэта пляж на рацэ Случ Слуцкага раёна, у Магілёўскай вобласці - пляж санаторыя "Шыннік" ААТ "Белшына" у Бабруйску.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы за мінулы тыдзень правялі абследаванні 1014 зон рэкрэацыі. На 211 з іх устаноўлены парушэнні санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Яны датычыліся абсталявання і ўтрымання грамадскіх туалетаў, стаянак аўтатранспарту, кабінак для пераапранання (раздзявалак), кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў і інш.

На вінаватых службовых асоб складзена 19 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 162 рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых недахопаў, накіравана 64 лісты ў мясцовыя выканаўчыя органы, 117 - у ведамствы. Праведзены лабараторныя даследаванні 1735 проб вады, 67 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам (у тым ліку 42 - па мікрабіялагічных паказчыках, 25 - па санітарна-хімічных).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)