У Беларусі абмежавана купанне ў 36 зонах адпачынку, забаронена – у чатырох, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У Беларусі абмежавана купанне ў 36 зонах адпачынку, забаронена – у чатырох, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Купанне дзяцей абмежавана ў 17 зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці гэта зоны адпачынку на возеры Мядзненскае у вёсцы Мяднае, на возеры Рагознянскае у пасёлку Берасце Брэсцкага раёна, пляжы на возеры ў вёсцы Хмелева Жабінкаўскага раёна, па вуліцы Кастрычніцкай рэвалюцыі (Грэбны канал) у Брэсце. У Гомельскай вобласці ў спісе пляжы "Цэнтральны", "Каскад-2", "Валатаўскі", "Прудкоўскі" у Цэнтральным раёне і "Заходні" у Савецкім раёне Гомеля, а таксама пляж у Камарыне Брагінскага раёна. Абмежаванні закранулі і азёры Гродзенскай вобласці: у вёсцы Ашуркі Шчучынскага раёна і Кань-Белае у Гродзенскім раёне. У Мінску гэта пляжы № 2, 4 вадасховішча "Заслаўскае", № 1 вадасховішча "Камсамольскае возера", а ў Мінскай вобласці – вадасховішча "Рудня" Слуцкага раёна, рака Случ у раёне 11-га гарадку на вуліцы Сацыялістычная у Слуцку.

Абмежавана купанне дзяцей і дарослых у 19 зонах рэкрэацыі. У Брэсцкай вобласці гэта пляжы "Цэнтральны" у Брэсце, на правым і левым берагах ракі Мухавец, у вёсцы Парэчча на рацэ Ясельда, КУП "ДРАЦ "Світанак" на вадасховішчы Пагост у вёсцы Вяз у Пінскім раёне, ААТ "Рыбгас Палессе" на тым жа вадасховішчы. У Гомельскай вобласці – пляж "Каскад -1" у Цэнтральным раёне Гомеля, у Гродзенскай вобласці – возера у Шчучыне. Абмежавана купанне і на пляжах у Мінску: № 1, 3, 6 вадасховішча "Заслаўскае", № 2, 5, 6, 7, 8 вадасховішча "Дразды". У Магілёўскай вобласці у спісе Грабенёўскае вадасховішча, пляж на Дняпры у Магілёве і каля вёскі Палыкавічы, сажалка у вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

Купанне забаронена у 4 зонах рэкрэацыі. Гэта тычыцца пляжаў гарадскога парка у Жабінцы, № 5, 8, 9 вадасховішча "Заслаўскае" у Мінску.

Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы з 28 чэрвеня па 5 ліпеня абследавалі 364 зоны рэкрэацыі. На 41 (11,2%) з іх устаноўлены парушэнні санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў датычна зместу тэрыторыі, кантэйнерных пляцовак і кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў, кабінак для пераапранання (раздзявалак), грамадскіх туалетаў.