У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 44 зон адпачынку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі абмежавана купанне ў вадаёмах 44 зон адпачынку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Купанне дзяцей і дарослых абмежавана ў 32 зонах адпачынку. У Брэсцкай вобласці гэта тычыцца сажалкі Бахонава ў Лунінцы, возера Мотальскае ў Іванаўскім раёне, гарадскога пляжу на рацэ Мухавец у Жабінцы, возера ў вёсцы Хмелева ў Жабінкаўскім раёне. У Гомельскай вобласці гаворка ідзе пра раку Прыпяць да рэчышча Мерлявіцы ў Мазыры, у Гродзенскай вобласці - пра сажалку па праспекце Незалежнасці ў Слоніме і зону адпачынку "Возера Юбілейнае" у Гродне, а ў Віцебскай - пра зоны адпачынку на Дняпры па вуліцы Правабярэжнай у Дубровне, па вуліцы Караткевіча і па вуліцы Сямёнава ў Оршы, зону адпачынку на Дняпры ДУА "Аздараўленчы лагер Лугаўцы".

У Мінскай вобласці ў спіс трапілі пляж на рацэ Случ Слуцкага раёна, вадасховішча Руднянскае ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна, пляж на вадасховішчы Салігорскае ў Салігорску, пляж у Любані, месцы купання ў вёсцы Саска Ліпка, вёсцы Наруцавічы Нясвіжскага раёна, а таксама сажалка №2 у Капылі і сажалка ДСАК "Лагойск" у Лагойскім раёне. У Мінску гэта пляжы № 2, 5, 6, 7, 8 вадасховішча "Дразды", пляжы № 2, 3, 4, 8, 9 Заслаўскага вадасховішча, пляжы № 1, 2, 3, 4, 5 Цнянскага вадасховішча. У Магілёўскай вобласці абмежаванні датычацца Грабенёўскага возера, гарадскога пляжу на Дняпры ў Магілёве, пляжаў на Дняпры ля вёскі Палыкавічы і на Вільчыцкім вадасховішчы ў Магілёўскім раёне, пляжу санаторыя "Шыннік" ААТ "Белшына", пляжу ДУП "Санаторый імя У.І.Леніна", гарадскіх пляжаў №1, 2 у Бабруйску, пляжу на рацэ Жадунька ў гарадскім пасёлку Хоцімск, гарадскога пляжу на Дняпры ў Шклове.