Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі пастановай ад 19 кастрычніка 2016 года №62 зацвердзіла Інструкцыю аб парадку і ўмовах аказання садзейнічання ў перасяленні беспрацоўных і членаў іх сем'яў у сувязі з пераездам у іншую мясцовасць на новае месца жыхарства і работы з выплатай грашовых сродкаў. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Згодна з дакументам, перасяленне беспрацоўных і членаў іх сем'яў на новае месца жыхарства і работы ажыццяўляецца ў выпадку прадастаўлення беспрацоўным работы ў іншай мясцовасці ў мэтах садзейнічання іх занятасці, забеспячэння наймальнікаў работнікамі і ажыццяўляецца на добраахвотных пачатках у межах Беларусі.
Права на аказанне садзейнічання ў перасяленні маюць беспрацоўныя. Непаўналетнія члены сям'і беспрацоўнага перасяляюцца толькі з іх пісьмовай згоды. Беспрацоўныя, якія не дасягнулі 18 гадоў, перасяляюцца толькі з пісьмовай згоды бацькоў, усыноўцаў або апекуноў, за выключэннем выпадкаў абвяшчэння непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпаваным).
Пры станоўчым рашэнні наймальнікам пытання аб працаўладкаванні і перасяленні беспрацоўнага орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі беспрацоўнага на працягу пяці рабочых дзён афармляе дагавор аб перасяленні.
Беспрацоўным, якія заключылі дагавор, органам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы знаходжання наймальніка ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў у памеры сяміразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму.
Дадаткова ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў беспрацоўным у памеры двухразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму пры перасяленні з гарадоў на новае месца жыхарства і работы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама гарады-спадарожнікі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.