Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 лютага падпісаў указ №40 "Аб дзяржаўных закупках медыцынскіх вырабаў, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваецца вызначыць УП "Белмедтэхніка", РУП "Белфармацыя", падпарадкаваныя Мінздараву, і РУП "Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр", падпарадкаваны Мінпрацы і сацабароны, арганізатарамі закупак медыцынскіх вырабаў, запасных частак да іх, лекавых сродкаў і лячэбнага харчавання.

Указам таксама прадастаўляецца права заказчыкам (з ліку дзяржаўных органаў і арганізацый) набываць медыцынскія тавары ў дадзеных арганізатараў без правядзення працэдур дзяржаўных закупак.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)