У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 7 тыс. 828 жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяцёра і больш дзяцей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.

У Беларусі ордэнам Маці ўзнагароджаны 7 тыс. 828 жанчын, якія нарадзілі і годна выхавалі пяцёра і больш дзяцей, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле дзяржаўных узнагарод галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта.

У бягучым годзе гэтай узнагароды ўдастоены 73 шматдзетныя маці з розных рэгіёнаў Беларусі.

Гэты высокі знак матчынай доблесці быў заснаваны ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе. У адпаведнасці з указам з 2006 года шматдзетным маці, якія ўзнагароджваюцца ордэнам Маці, ажыццяўляецца аднаразовая грашовая выплата ў памеры пяціразовага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года ў разліку на месяц складае Br1 млн 428 тыс. 100). Выплаты ажыццяўляюцца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Акрамя таго, у рэгіёнах Беларусі рашэннем мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў устаноўлены розныя дадатковыя формы заахвочвання для ўзнагароджаных гэтым ордэнам.

Некалькі гадоў таму былі ўнесены змены ў пастанову Савета Міністраў "Аб зацвярджэнні Палажэння аб пенсіях за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь". І з верасня 2012 года жанчынам, якія нарадзілі і выхавалі дзевяцёра і больш дзяцей і ўзнагароджаны адной з такіх дзяржаўных узнагарод СССР або Рэспублікі Беларусь, як ордэн Маці, медаль "Медаль мацярынства", ордэн "Мацярынская слава", ордэн "Маці-гераіня", устанаўліваецца пенсія за асаблівыя заслугі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)