Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт №1, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 года № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 студзеня падпісаў дэкрэт №1, якім прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у дэкрэт ад 2 красавіка 2015 года № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дэкрэтам удакладнены пералік перыядаў дзейнасці, на працягу якіх грамадзяне прызнаюцца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

Так, да асоб, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, аднесены грамадзяне ў перыяд знаходжання ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Рэспублікі Беларусь па відах спорту, праходжання альтэрнатыўнай службы, прымянення да іх прадугледжаных заканадаўчымі актамі мер па забеспячэнні бяспекі, якія не дазвалялі ім удзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў.

Грамадзяне, якія стаяць на ўліку непрацоўных альбо навучаюцца па накіраванні органа па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, будуць прызнавацца ўдзельнікамі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў толькі пры адсутнасці ўстаноўленых фактаў парушэння імі абавязкаў у галіне занятасці насельніцтва, а асобы, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, - пры ўмове, што дзіця ва ўзросце ад 3 да 7 гадоў не атрымлівае дашкольную адукацыю.

Таксама за мясцовымі Саветамі дэпутатаў альбо па іх даручэнні за мясцовымі выканаўчымі або распарадчымі органамі замацоўваецца права вызваляць грамадзян ад выплаты збору ў сувязі са знаходжаннем у цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Улічваючы неабходнасць дадатковага ўдакладнення пераліку асоб, якім належыць выплаціць збор за 2015 год з улікам прадугледжаных дэкрэтам змяненняў, тэрмін накіравання падатковымі органамі паведамленняў плацельшчыкам збору пераносіцца з 1 лістапада 2016 года на 20 студзеня 2017 года, а тэрмін выплаты збору - з 1 снежня 2016 года на 20 лютага 2017 года.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)