У Беларусі адкрыта 53,9 тыс. дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" на суму каля $539 млн, паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў падчас анлайн-канферэнцыі на тэму "Дзяржаўная падтрымка сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей", якая праходзіць на сайце Мінпрацы, паведамляе БЕЛТА.

Рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі не прымалася. У адпаведнасці з заканадаўствам такім правам можна скарыстацца на атрыманне членам сям'і платных медыцынскіх паслуг (іх пералік і парадак вызначаны Міністэрствам аховы здароўя) незалежна ад перыяду, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу.

Так, датэрмінова сродкі могуць быць выкарыстаны ў кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі, на набыццё іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі формуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі формуляр лекавых сродкаў.

"Іншымі словамі, за кошт сродкаў сямейнага капіталу можна набыць на тэрыторыі РБ медыцынскія вырабы і лекавыя сродкі замест тых, якія прадугледжаны бясплатна", - адзначыў Валерый Кавалькоў.

Як паведамлялася, гэты від доўгатэрміновай падтрымкі шматдзетных сем'яў быў уведзены з 1 студзеня 2015 года. Сямейны капітал - аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры $10 тыс. пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)