У Беларусі адзначаны новы від птушак - аўсянка-рэмез, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

У Беларусі адзначаны новы від птушак - аўсянка-рэмез, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

Арнітолагі ўбачылі гэту птушку ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, у пойме ракі Свольны. Яна можа стаць 333-й у спісе беларускай арнітафаўны. "Магчыма, аўсянка-рэмез бывала ў Беларусі і раней. Гэта птушка ў 1990-х гадах гняздзілася вельмі блізка да беларускай мяжы, але ў нас яе не бачылі", - адзначыў арнітолаг Дзяніс Кіцель.

Аўсянка-рэмез - тайговы від, які распаўсюджаны шырокай паласой ад Паўночнай Еўропы праз поўнач Усходняй Еўропы і Сібір да Камчаткі і Алеуцкіх астравоў. З канца ХІХ стагоддзя від стаў распаўсюджвацца на захад - у Эстонію, Латвію, Швецыю і Нарвегію. Падчас сезонных міграцый птушка залятае ў многія краіны Еўропы.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)