У Беларусі пенсіі за 21 красавіка бягучага года будуць выплачаны датэрмінова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Белпошта".

У Беларусі пенсіі за 21 красавіка бягучага года будуць выплачаны датэрмінова, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Белпошта".

У сувязі з Радаўніцай графік выплаты пенсій і дапамог скарэкціраваны. Так, у аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Мінска выплата пачнецца з 17 красавіка. Ва ўсіх АПС Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей і ў сельскіх АПС Гомельскай вобласці - з 18 красавіка. У АПС Віцебска, Гродна і ў гарадскіх АПС Гомельскай вобласці выплата будзе ажыццяўляцца 20 красавіка.

21 красавіка 2015 года будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.

Аб рэжыме працы АПС можна даведацца ў Саll-цэнтры РУП "Белпошта" па нумары 154.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)