29 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ №176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, прадастаўлена права на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) штогод на перыяд з 1 мая па 30 верасня.
Дадзенае права рэалізуецца на падставе праязных дакументаў (білетаў), якія выдаюцца арганізацыямі пасажырскага транспарту, пры прад'яўленні пенсійных пасведчанняў.-0-
БЕЛТА
У Беларусі пенсіянеры з 1 мая па 30 верасня атрымліваюць 50-працэнтную зніжку на кошт праезду на прыгарадным транспарце
29.4.20110 праглядаў