У Беларусі ў бліжэйшыя пяць гадоў плануецца штогод на 1% зніжаць удзельную вагу працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы. Гэта прадугледжваецца канцэпцыяй дзяржаўнай праграмы "Сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці 2016-2020", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У 2016-2020 гадах мерапрыемствы па развіцці сістэмы аховы працы будуць рэалізаваны ў ходзе падкараграмы "Ахова працы", якая нацэлена на паляпшэнне ўмоў і аховы працы працаўнікоў, зніжэнне вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці.

Наяўнасць працоўных месцаў са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы з'яўляецца адным з фактараў, якія стрымліваюць развіццё эканомікі, зніжаюць якасць працоўнага патэнцыялу і прадукцыйнасць працы. Удзельная вага шкодных і небяспечных працоўных месцаў у арганізацыях рэспублікі застаецца даволі высокай (у сярэднім каля 30% ад агульнай колькасці працоўных месцаў). Тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыя вытворчасцей спрыяюць стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях, паляпшэнню ўмоў працы працаўнікоў. Так, на гэтыя мэты ў мінулым годзе зрасходавана больш за Br30,8 трлн, што дазволіла палепшыць умовы працы на 40 тыс. 673 працоўных месцах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы. Гэтая праца будзе працягнута і ў далейшым. Гаворка ідзе аб павышэнні тэхніка-эканамічнага ўзроўню дзеючых вытворчасцей, цэхаў і участкаў на аснове ўкаранення перадавой тэхнікі і тэхналогій, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці, мадэрнізацыі, замены састарэлага і фізічна зношанага абсталявання новым, больш прадукцыйным.