19 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Беларусі ўпершыню прынята дзяржаўная праграма "Кардыялогія", якая разлічана на 2011-2015 гады. Пра гэта паведаміў сёння акадэмік НАН Беларусі, дырэктар РНПЦ "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Артэрыяльная гіпертэнзія і прафілактыка сардэчна-сасудзістых захворванняў" у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта падкрэслівае важнасць і актуальнасць дадзенага напрамку медыцынскай дапамогі, а таксама неабходнасць міжведамаснага ўзаемадзеяння па вырашэнні праблем зніжэння смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту. Асноўнымі мэтамі дзяржпраграмы з'яўляюцца зніжэнне захворванняў, інваліднасці, смяротнасці насельніцтва ад хвароб сістэмы кровазвароту, а таксама павышэнне якасці і даступнасці аказання меддапамогі пацыентам з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі. Рэалізацыя запланаваных мерапрыемстваў дазволіць да 2015 года дамагчыся зніжэння, у прыватнасці, захворванняў ішэмічнай хваробай сэрца на 10%, захворванняў вострых парушэнняў кровазвароту ў асоб працаздольнага ўзросту таксама на 10%, зніжэння лятальнасці і смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых паталогій. Да 2015 года ў Беларусі плануецца выйсці на штогадовае выкананне 15 аперацый па трансплантацыі сэрца і дзвюх аперацый па трансплантацыі комплексу сэрца-лёгкае. Пры гэтым у 2010 годзе ў РНПЦ "Кардыялогія" былі выкананы 22 трансплантацыі сэрца, а за 4 месяцы бягучага года ўжо 13 такіх умяшанняў. Акрамя таго, да 2015 года плануецца выконваць штогод да 700 кардыяхірургічных умяшанняў у рэгіёнах. Адным з галоўных задач праграмы дэкларуецца стварэнне дзяржаўнай сістэмы прафілактыкі, у вырашэнні якой прадугледжваецца задзейнічаць усе міністэрствы і ведамствы. Барацьба з сардэчна-сасудзістымі захворваннямі датычыцца такіх фактараў рызыкі, як курэнне, спажыванне алкаголю, залішняя маса цела, характарыстыка і якасць прадуктаў харчавання, гэта значыць у сферах, дзе медыцына можа аказаць толькі накіроўваючую ролю. У гэтым плане фарміраванне цікавасці насельніцтва да ўласнага здароўя адыгрывае вельмі важную ролю. "Матываваць людзей на здаровы лад жыцця неабходна з дзяцінства: калі дзеці будуць бачыць здаровых бацькоў, здаровае асяроддзе, мець магчымасць займацца фізкультурай і спортам, то такія фактары рызыкі, як курэнне, страцяць для іх актуальнасць", - упэўнены Аляксандр Мрочак.