У Беларусі ў перспектыве плануецца павысіць дапамогу па беспрацоўі да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ). Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Токун.

"Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб удасканаленні механізму падтрымкі беспрацоўных шляхам давядзення памеру дапамогі па беспрацоўі да памеру бюджэту пражытачнага мінімуму, у тым ліку шляхам унядрэння механізму страхавання ад беспрацоўя", - сказаў Алег Токун.
Распрацоўка прапаноў па развіцці ў рэспубліцы сістэмы страхавання ад беспрацоўя прадугледжана мерапрыемствамі падпраграмы "Садзейнічанне занятасці насельніцтва" на 2016-2017 гады, якая ўвойдзе ў склад дзяржаўнай праграмы "Сацыяльная абарона і садзейнічанне занятасці 2016-2020".
У Беларусі ў поўным аб'ёме забяспечваецца сацыяльная падтрымка беспрацоўных, прадугледжаная заканадаўствам. Так, на 1 лістапада бягучага года дапамогу па беспрацоўі атрымлівалі 18,1 тыс. беспрацоўных, або 42,5% ад колькасці, што стаялі на ўліку. Сярэдні памер дапамогі ў кастрычніку гэтага года склаў Br197 тыс.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года ў разліку на месяц складае Br1 млн 567 тыс. 810.