29 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Беларусі плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы з дакладам на нарадзе педагагічнага актыву Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Прэзідэнта, галоўны прынцып дзяржаўнай палітыкі ў Беларусі - гэта інтарэсы людзей. "Мы людзей не пакрыўдзім і ў гэты складаны перыяд. Па маім даручэнні ўрад распрацаваў і ў бліжэйшыя дні прыме шэраг мер па сацыяльнай абароне розных слаёў насельніцтва", - сказаў беларускі лідар.
У прыватнасці, бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам прадугледжана выплаціць аднамомантавую матэрыяльную дапамогу ў памеры Br500 тыс. для сезоннай закупкі сельгаспрадукцыі.
"Затым плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Будуць штоквартальна расці дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. У чацвёртым квартале гэтага года прадугледжваецца павелічэнне ў два разы аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці. Таксама вырастуць пенсіі і стыпендыі", - паведаміў Прэзідэнт.
"Мы будзем і далей трымаць сітуацыю ў эканоміцы і сацыяльнай сферы пад кантролем", - дадаў беларускі лідар.-0-
БЕЛТА
У Беларусі плануецца павысіць тарыфную стаўку першага разраду - А.Лукашэнка
29.8.20110 праглядаў