Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе высокіх спартыўных вынікаў, якія павінны стаць мерай заробкаў і заахвочванняў у гэтай сферы. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу 17 лістапада падчас даклада аб мерах дзяржаўнай падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе высокіх спартыўных вынікаў, якія павінны стаць мерай заробкаў і заахвочванняў у гэтай сферы. На гэтым кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу 17 лістапада падчас даклада аб мерах дзяржаўнай падтрымкі арганізацый фізічнай культуры і спорту, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што "ў чарговы раз мы вымушаны звярнуцца да праблемы аказання дзяржаўнай падтрымкі спартыўным арганізацыям".

Паводле яго слоў, у нашай краіне ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для развіцця фізкультуры і спорту. У гэту сферу ўкладваюцца немалыя, у тым ліку дзяржаўныя, сродкі. Не застаюцца па-за ўвагай і праблемы развіцця інфраструктуры, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў і, вядома, заробкі спецыялістаў. На ўрэгуляванне ўсіх гэтых пытанняў накіраваны ўказ №191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту", падпісаны 15 красавіка 2013 года.

Кіраўнік дзяржавы задаў слушнае пытанне - ці ёсць той вынік, на які разлічвала краіна, шукаючы немалыя сродкі на падтрымку спорту ў сённяшніх вельмі няпростых умовах?

"Указ дзейнічае паўтара года, і сёння хацелася б пачуць аб'ектыўную ацэнку яго эфектыўнасці зыходзячы з таго, што падказвае нам жыццё і практыка. Тым больш, што вамі ўнесены чарговыя прапановы аб рэгуляванні праваадносін у гэтай галіне, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Аргументацыя ў іх падтрымку павінна быць важкай. Я хацеў бы сёння гэту аргументацыю пачуць".

Прэзідэнт нагадаў аб базавых прынцыпах аказання дзяржаўнай падтрымкі спорту, перш за ўсё клубам па гульнявых відах. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што нельга дапускаць марнатраўнага стаўлення да сродкаў. Паводле яго слоў, дапамагаць трэба толькі тым, хто сам шукае магчымасці атрымання даходаў ад сваёй дзейнасці. Тым, хто працуе на перспектыву, стараецца матэрыяльна забяспечваць дзейнасць свайго клуба, шукае магчымасці для развіцця.