2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца ўнесці змяненні ў закон "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці", паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Андрэй Рыбак у спецыяльным рэпартажы АТН "На кантролі Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Без прыцягнення дзяржаўна-прыватнага партнёрства, без прыцягнення прыватнай ініцыятывы ўсе дарогі: і рэспубліканскія, і мясцовыя, і дарогі населеных пунктаў - мы не адрамантуем. Цяпер наша камісія працуе над законапраектам аб унясенні змяненняў у закон "Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці", - сказаў Андрэй Рыбак. Дакумент плануюць прыняць ужо восенню.

Сюжэт прысвечаны праблеме рамонту мясцовых дарог. Гэтае пытанне на асабісты кантроль узяў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Да 2020 года ў Беларусі плануецца адрамантаваць каля 7 тыс. км мясцовых дарог. "Гэта асноўныя дарогі, якія запатрабаваны непасрэдна насельніцтвам, самыя грузапатныя ўчасткі, подъезды да нейкіх значных аб'ектаў, значных населеных пунктаў", - сказаў першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка.

Сёння Агенцтва тэлевізійных навін дало старт новаму спецыяльнаму праекту "На кантролі Прэзідэнта".-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)