17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены новыя гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі па лабараторнай дыягностыцы. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 13 снежня 2013 года №126 "Аб унясенні змянення ў пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2011 г. №102", афіцыйна апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Кошт агульнаклінічных даследаванняў вагаецца ў межах ад Br2 да Br38 тыс. (раней - ад Br1,5 тыс. да Br33,350 тыс.), гематалагічных даследаванняў - ад Br2 тыс. да Br93 тыс. (раней - ад Br2 тыс. да Br80,5 тыс.). Цыталогічныя даследаванні абыдуцца ў Br95 тыс., раней яны каштавалі Br83 тыс.
Цана біяхімічных даследаванняў складзе ад Br5 тыс. да Br415 тыс. (раней - ад Br4,4 тыс. да Br361 тыс.), даследаванняў стану гемастазу - ад Br3 тыс. да Br70 тыс. (раней - ад Br2,6 тыс. да Br60,850 тыс.). Кошт імуналагічных даследаванняў вагаецца ад Br13 тыс. да Br180 тыс. (раней - ад Br11,7 тыс. да Br156, 650 тыс.), бактэрыялагічных - ад Br5 тыс. да Br783 тыс. (раней - ад Br4,2 тыс. да Br680,5 тыс.), генетычных - ад Br20 тыс. да Br341 тыс. (раней - ад Br17,4 тыс. да Br296 тыс.).
Пастанова ўступіла ў сілу 17 студзеня 2014 года.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)