Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ №137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ №137 "Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння". Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент накіраваны на ўдасканаленне пенсійнага забеспячэння ў зменлівых сацыяльна-дэмаграфічных умовах. Указам прадугледжваецца з 1 студзеня 2017 года паэтапнае штогадовае павышэнне на 6 месяцаў агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту да дасягнення мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі - 58 гадоў; аналагічнае павелічэнне (на 3 гады за 6 гадоў) узросту, які дае права на льготныя працоўныя пенсіі і пенсіі за выслугу гадоў; прапарцыйнае агульнаграмадзянскаму паступовае павышэнне гранічнага ўзросту знаходжання на ваеннай службе ваеннаслужачых.

У адпаведнасці з указам рэкамендавана кіраўнікам арганізацый (незалежна ад форм уласнасці) шырэй прымяняць практыку ўдзелу наймальнікаў і работнікаў у праграмах добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)