28 жніўня, Мінск /Таццяна Рыгоравіч - БЕЛТА/. У Беларусі на 45% падвышаюцца стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і на 70% - на дызельнае паліва. Гэта прадугледжана ўказам №375 ад 26 жніўня 2013 года, які сёння афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Так, згодна з дакументам, стаўка акцызу на бензін з актанавым лікам 95 і вышэй складзе Br1 млн. 785 тыс. 700 за 1 т, на бензін з актанавым лікам ад 91 да 95 - Br2 млн. 238 тыс. 800, з актанавым лікам да 91 - Br2 млн. 539 тыс. 100. Стаўка акцызу на дызельнае паліва ўстаноўлена ў памеры Br1 млн. 686 тыс. 100.
Устаноўленыя стаўкі акцызаў дзейнічаюць да 31 снежня 2013 года.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-
Навіны Беларусі (БЕЛТА)