27 чэрвеня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. У Беларусі з 26 чэрвеня павышаны рознічныя цэны на цыгарэты ад 0,7% да 25%, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі. Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі ад 24 чэрвеня №95 павышэнне цэн закранула толькі цыгарэты імпартных брэндаў, якія выпускаюцца як ГТФ "Нёман", так і кампаніяй "Табак-Інвест", а таксама імпартную тытунёвую прадукцыю. У прыватнасці, цыгарэты Winston падаражэлі з Br3470 да Br3900, Camel - з Br4550 да Br5000 за пачку, Mild Seven - з Br 5430 да Br5500, Dunhill - з Br8000 да Br10000. Цэны на цыгарэты беларускіх марак, якія выпускаюцца ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", не змяніліся. Цыгарэты "Мінск" і "Астра" па-ранейшаму будуць каштаваць Br2050 і Br1180 адпаведна. -0-

БЕЛТА