У Беларусі прапануецца будаваць жыллё па прынцыпе "дом-праца". Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў, паведамляе БЕЛТА.
У Беларусі прапануецца будаваць жыллё па прынцыпе "дом-праца". Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Кухараў, паведамляе БЕЛТА.
"Цяпер адпрацавана пытанне будаўніцтва жылля па прынцыпе "дом-праца". То бок мы прапануем чалавеку, што акрамя дома можам пабудаваць яму або ўбудаванае, або асобнае памяшканне, якое дазволіць займацца бізнесам: адкрыць краму, цырульню. Ужо прапрацавана пытанне з Банкам развіцця аб аказанні падтрымкі па даступных і льготных крэдытах для будаўніцтва такіх дапаможных памяшканняў", - растлумачыў Уладзімір Кухараў.
Што тычыцца забеспячэння жыллём шматдзетных сем'яў, у наступным годзе плануецца павялічыць колькасць кватэр для іх. "У мінулым годзе мы будавалі каля 3 тыс. кватэр, у гэтым годзе будзе забяспечана 7,5 тыс., на наступны год мы ставім задачу - звыш 10 тыс. кватэр. Акрамя таго, будзем максімальна прапаноўваць шматдзетным сем'ям будаўніцтва індывідуальнага жылля. Гэта падыход, які вырашае вельмі шмат пытанняў", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.
Па яго словах, каб крэдыты сталі даступнейшымі, у прыярытэце зніжэнне працэнтных ставак. "Тады чалавек незалежна ад таго, у якой ступені патрэбнасці ён знаходзіцца, будзе мець магчымасць браць даступныя крэдыты. А мы як будаўнікі павінны ў сваю чаргу прадаставіць яму даступнае і таннае жыллё", - дадаў Уладзімір Кухараў.