У Беларусі прапануюць стварыць крытэрыяльную базу для ацэнкі міжвузаўскага ўзаемадзеяння. Пра гэта заявіў дырэктар Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута ім. А. Д. Сахарава Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Маскевіч на пасяджэнні пастаянна дзеючага пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі семінара па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адной з задач, якія стаяць перад Саюзнай дзяржавай, па словах Сяргея Маскевіча, з'яўляецца павышэнне акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў як элемент развіцця сеткавай формы рэалізацыі адукацыйных праграм. Для стымулявання міжвузаўскага ўзаемадзеяння прапануецца распрацаваць уласную крытэрыяльную базу для ацэнкі гэтага ўзаемадзеяння. Пэўныя крытэрыі, на якія б арыентаваліся ўстановы вышэйшай адукацыі, дазволілі б адзначаць лепшыя ВНУ за асаблівую дынаміку ў развіцці супрацоўніцтва, што павышала б іх рэйтынг.
У справе стымулявання ўзаемадзеяння ВНУ, мабільнасці студэнтаў важную ролю можа адыграць Парламенцкі сход або ў цэлым органы Саюзнай дзяржавы, разгледзеўшы і прапанаваўшы розныя варыянты павышэння мабільнасці выкладчыкаў і студэнтаў.
Сеткавае ўзаемадзеянне адукацыйных устаноў уяўляе сабой перш за ўсё іх сумесную дзейнасць па распрацоўцы адзіных адукацыйных праграм. Гаворка ідзе пра тое, каб скласці не толькі вучэбны план, але і вучэбныя праграмы па прадметах - зместавая частка павінна быць зроблена адзінай, прадуманай і інавацыйнай. Такая дзейнасць забяспечвае магчымасць навучэнцу асвойваць адукацыйную праграму з выкарыстаннем рэсурсаў некалькіх адукацыйных устаноў.